Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апошняя паранджа

Муэдзін ахрып
і з мінарэта,
стомлены, як вол,
пачаў мычэць.
Не ідуць –
крычы хоць усё лета –
мусульмане верныя ў мячэць.

Людзі ў полі;
просіць піць бавоўна,
і пшаніца просіць:
пара жаць…
Праплыве хмурынкаю раптоўна
каля сцен мячэці паранджа.

Муэдзін кабету прывітае,
сам сабе прамовіць муэдзін:
“Паранджу, напэўна, надзявае,
каб хаваць маршчыны
ад мужчын…”

А ў даліне сонца разлілося,
з гор грыміць
сцюдзёны вадаспад,
і цалуе спелае калоссе
шчокі загарэлыя дзяўчат.

Ім не трэба чорнага чачвана,
ззяюць вочы шчасцем і красой.
Паранджа з краіны ўсёй сарвана,
нібы ноч мінуўшчыны цяжкой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Апошняя паранджа - Анатоль Вялюгін