Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Над Белаю Руссю

Над Белаю Руссю – белы снег,
Нібыта чыстае сумленне,
Нібыта светлае збавенне
За самы патаемны грэх.
На досвітку запахне снег
Малінава-празрыстым сокам.
I сад, заружавелы ў сне,
Зазвоніць ціха каля вокан.
Трывогу – прэч! Сумненні – прэч!
Табе адчуць памогуць гукі,
Што не было яшчэ сустрэч,
Што не было яшчэ разлукі,
Што толькі ёсць адно святло,
Святло разлівістае снегу,
Што ўсё мінула і прайшло,
А роспачы – няма ні следу.
Калі ж трывога паласне
Твае балючыя ўспаміны, –
Над Белай Руссю – белы снег
Ты прыгадай хоць на хвіліну.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Над Белаю Руссю - Анатоль Грачанікаў