Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Людзі жывуць падманам

Вакзал. Ён жыве.
Асабістым жыццём.
Кіпучым. Няспынным.
Зменным.
А людзі ў чарзе,
не чуюць сябе…
Любіць забываюць. Дарэмна.

Вакзал. Ён жыве.
Асабістым жыццём.
Кіпучым. Няспынным.
Зманным.
А людзі ў чарзе,
не чуюць сябе…
Людзі жывуць падманам.


Верш Людзі жывуць падманам - Аліна Арго