Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рок-санет

Быццам джына выпусцілі з пляшкі, –
Паспрабуй запхні яго назад.
Дзіка скачуць голыя мілашкі,
Ледзь прыкрыўшы банцікамі зад.

Нібы ў конскай збруі, ўвесь у бляшках,
Канвульсіўна курчыцца “саліст”…
Скуль яна – нястрыманая бражка,
Скуль ён – той грывасты хлюст ці хлыст?!

Скуль ён – утрапення дух разгульны,
Лоўчы неспакушаных ахвяр?!
Прайдзісвету ў кодле тым утульна,
Наркаману тут лафа і фарт…

Запусці такіх знянацку ў джунглі –
Бедных малпаў выкасіць інфаркт!


Верш Рок-санет - Алесь Звонак