Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як стары мудры вуж

Як стары мудры вуж
шукае вузкае выйсце,
каб скінуць старую скуру –
так і я патаемнай вужовай натурай
шукаю сабе перашкоды,
хоць і пярэчыць гэтаму розум.


Верш Як стары мудры вуж - Алесь Разанаў