Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ля карціны П. Сергіевіча “Званар”

А звон заве ісці на “вы”,
Нібыта голас чалавечы.
Ён Беларусь заве на веча,
Каб адстаяць свае правы.

…Былым павеялі вякі,
I прыгадалася нанова:
Каб у народа вырваць мову,
Ў званоў ірвалі языкі.


Верш Ля карціны П. Сергіевіча “Званар” - Алесь Пісьмянкоў