Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Антыэлегія

Далонямі цягнуцца да аблокаў
Раскінуць над прасторам снежным вокам
І вызваліць душы схаваны крык
Ты сёння на вяршыні, ты мужык
Хаця знутры ранейшы летуценнік,
Блукаеш між натхненнем ды сумненнем!

Я жыць хацеў, хацеў кахаць, жадаць
Без меркантыльных думак дараваць!
І ненавідзець брыдкаю пагардай,
І разбівацца ўшэнт за прагу праўды!
Каб кодэкс гонару па-над законам быў,
Каб лёс палаў, а не бярвеннем плыў!

Аднак, на жаль, мне болей не семнаццаць
Я мушу у сабе расчаравацца!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Антыэлегія - Алесь Губін