Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Слязьлівы смех шута

Вочы шута глядзяць з сумам,
у сэрцы схаваўся
жудасны боль.
Жыцце працякае з гулам і шумам…
Шут зсумаваўся,
о, пракляты кароль!

У цемры начной,
калі грукат заціхне,
плача, слязіцца “радасны” шут.
На волю з слязьмі
жадае каціцца…
Але не пускае смеха хамут.

Бывае і ў радасці
шчырыя дні
нясуць у далекія сны…
Свабода была б
і будзе тады
і гора, і смех назаўжды…


Верш Слязьлівы смех шута - Алесь Борскі