Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мае сто гадоў адзіноты

Мае сто гадоў адзіноты
ці мінуць мяне, ці крануць…
Пустэча на сэрцы, галеча,
адзіноты ахвота
не дае мне заснуць.

Калі цяпер я жадаю
быць клёнам на падбітай назе.
Далей будзе што?
калі горачы маю
кілаграмаў з сотню ў ва ўсёй яе красе…

Што ў ёй я знайшоў?
Сумны позірк далёкіх вачэй.
Цёмны водблеск бяссоных начэй,
І штодзень гарачэй, гарачэй
Ад яе шалёных слоў.

Ці прагнаць мне яе,
адарваць ад сябе,
і застацца зусім аднаму?
Спачувае адзін толькі вецер,
ён таксама адзін на зямле.

Адчыніць сэрца зноў –
не благое выйсце…
Адзіноты маёй
сто гадоў,
як ад клёна
сто восеньскіх лісцяў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мае сто гадоў адзіноты - Алесь Борскі