Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая мова

Нехта скажа:
– Забыла? Зраклася
Роднай мовы? На зьдзек аддала!
Не! Яна ж з маім сэрцам зраслася,
Ў ім чароўнаю кветкай цьвіла.

Хтось спытае:
– Чаму ж прамяняла
Сваю мову на звон чужых слоў?
І жыцьця за яе – будзе мала,
І няма для мяне іншых моў.

Ўсе упэўнены:
Ёй не падняцца,
Дык нашто успамінамі жыць?
Я ж крычу:
Трэба верыць, змагацца,
Шанаваць, берагчы і любіць!

Дык жыві, беларуская мова!
Грэй нас, цёплае роднае слова.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мая мова - Алена Емяльянава