Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Блукалі мы ў цмяным святле ліхтароў

Блукалі мы ў цмяным святле ліхтароў,
Разняць не маглі пераплеценых пальцаў,
I там, дзе ступалі, у цемры двароў
Зіхоткія кветкі раслі на асфальце.

Блукаю самотны, вярнуўшыся зноў,
Па горадзе смутку майго і кахання,
Па зблытаных вулках няспраўджаных сноў,
Дзе кожны камень быццам слова з падання.

Усё тут, як колісь, ды дзе тыя кветкі –
Нядоўгага шчасця ахова і сведкі!


Верш Блукалі мы ў цмяным святле ліхтароў - Алег Мінкін