Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Высокі колас – сэнс высокі

Высокі колас – сэнс высокі,
Вазьмі мяне ў высокі цень,
Яднаючы зямныя сокі
I ціхі сонечны прамень.

He марнай пустальгой-былінкай
Сысці пад пылаву павець –
З табой у полі, хоць хвілінку,
Упоравень пашалясцець.

А лепш, каб цень мой непахілы
Пры залатой тваёй сцяне
Блакітнай песняй небасхілы
Насычвалі, як грунт вясне,

I цень мой з гонкім тваім ценем
Там, дзе бясконцасці мяжа,
Дрыготкім сонечным спляценнем
Пад сэрцам песні задрыжаў –

Той, залатой, як ты, мой колас
Спаконвяковых баразён,
Якога ціхі мудры голас,
Нібы грамы, зямлі чуцён.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Высокі колас – сэнс высокі - Алег Лойка