Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Міражы

Глядзі, як быццам міражы,
Гэта – лістотныя дажджы.
Што ўсё сапраўдна, дакажы.

Ты абяцаў яшчэ вясной,
Што будзем разам мы з табой.
Засох у полі зверабой.

Уперадзе зіма, снягі,
А мы чужыя, дарагі,
Вярні мне даўнія даўгі.

Калі не любіш, дык скажы,
Развей кахання міражы,
Як вецер восені дажджы.

Верш Міражы