Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пераклад санета 90 У. Шэкспіра

Не любіш – дык парві са мной цяпер –
Цяпер, калі ўвесь свет мяне знішчае!
І здзейсні гэтым долі злы намер –
Зламіць мяне і кінуць у адчаі.

Але ж не дабівай, калі ўжо боль
З маёй істоты высмакча ўсе сілы!
Няхай імглу не зменіць ранка золь,
Каб з цемры зацягнуць у змрок магілы!

Апошняй кропляй гора мне не стань!
Між многіх страт апошняя – атрута.
Ты лепей сёння сэрца мне парань –
Каб заўтра не было цяжэй пакуты!

Бо ўсё, што потым прыйдзецца стрываць,
Мяне наўрад ці зможа даканаць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пераклад санета 90 У. Шэкспіра - Таццяна Дзям'янава