Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усё брыду нязнанаю дарогай

Усё брыду нязнанаю дарогай.
Што гэты сон? адкуль яго павой?..
Ты той,
Хто мне пасланы быў ад Бога.
О, як я размінулася з табой!

Праз паўжыцця, праз гэты бег прасторы
Вачамі дапытаюся таго,
Як твой агонь
З маім агнём гаворыць.
I плача сіратлівы мой агонь.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Усё брыду нязнанаю дарогай - Люба Тарасюк