Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Што за дзіўная зіма?

Што за дзіўная зіма?
Красавік, дый годзе!
Ні сняжыначкі няма.
Лужыны – не ў лёдзе.

Дожджык пырсне – і з нябёс
“пазяхае” сонца:
“Як у свеце? Мо мароз?
Ці вясна – бясконца?”

Новы год, а на двары
зелянее траўка.
Дзе вы, снЕжкі, снегіры,
зімнія забаўкі?

Дзе завеі, дзе яны-
злыя завірухі?
Досыць нам тае маны-
беззімовай скрухі!

Дзень здаецца вам нудой?
Смутак дапякая?
А давайце грамадой
зіму пагукаем!

Заспяваем, загудзім,
задудзім на дудцы-
усе разам, як адзін.
Падтрымайце, людцы:

“Ой ты, зімейка-зіміца!
Мо пара табе з’явіцца
і, нарэшце, хоць у снежань,
замарозіць і заснежыць?

Ну-ка Зімка, выхадзі,
карагоды завадзі!”

Верш Што за дзіўная зіма?