Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не лёс

“Не лёс” – як шырма для слабых,
Нібы пілюлі для спакою,
Што парыванняў кволы ўздых
Заглушыць марнасці напоем.

Ні хваляванняў, ні турбот –
Паплач, як над ліхім здарэннем,-
Бо словы гэтыя, што плот
Між барацьбой і прымірэннем.

“Не лёс”, – я думаю, сказаў
Той першы, хто ў цяжкой знямозе
Да кроплі сілы ўсе аддаў
Крутой, пакутлівай дарозе.

“Не лёс”, – скажы, калі жыццё
Замрэ ва ўласным адчуванні,
Калі ідзеш у небыццё
З апошняй хвіляю змагання.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не лёс - Алена Руцкая