Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маладзік



Маладзік амалоджвае час.

Маяком мроям шлях пракладае.

І нязграбнага лёсу баркас

Яхтай, ўскрыленай ветрам, лунае.

…хвалі хвіляў то ціха нясуць,

Бы калышуць пад шэпт калыханкі,

То суровым храбтов паўстаюць:

Кінуць ўгору – і скоцяць, як санкі…

Маладзіка люстэрка ўзышло –

Гасне полымя ценяў адчаю.

Прадсвітальнае сонца святло

Я світаннем надзеяў вітаю!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Маладзік - Алег Нагорны