Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зіма ў зімовым Навагрудку

Зіма ў зімовым Навагрудку —
Старонка памяці маёй
У кнізе “Радасны настрой”.
Зіма ў зімовым Навагрудку —
То мой шчаслівы неспакой…
І еду я ізноў на Рутку…
Зіма ў зімовым Навагрудку —
Старонка памяці маёй.


Верш Зіма ў зімовым Навагрудку - Зміцер Арцюх