Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Летуценні

Летуценні – цені, цені
вы майго юнацтва.
Вы даўно ўжо адляцелі-
засталося мільгаценне
вось і ўсё багацства.

Заблукалі ў аблоках
мроі, нібы птахі.
У нябёсах сінявокіх
узняліся так высока–
няма далей шляху.

Дзесь згарэл ў праменнях
сонечных, яскравых.
Ды нагадваліся ў снах,
вераснёўскіх туманах
і духмяных травах.

Успаміны, зноў і зноў
не кранайце душу
прыгажосцю юных сноў,
лета бабіна прыйшло,
Адказаць вам мушу.

Срэбрам скроні пасыпае
залатая восень.
Да спагады запрашае,
мабыць, добра адчувае
чаго сэрца просіць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Летуценні - Зінаіда Русак