Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У жыццёвым коле літары, як спіцы

У жыццёвым коле літары, як спіцы.
І калі спіцы гэтыя дастаць,
Павінен будзеш прымусова ты спыніцца
І не на год – на годы замаўчаць.

І пойдзе ўсё не так. О, чалавек!
Ты створаны для добрага, святога.
Хай літары ў словы, словы ў мову,
А мова ў жыццё. Не трэба спаць!

У жыццёвым коле літары, як спіцы.
А ты нясіся ўсё хутчэй, хутчэй,
Каб іншыя не паламалі спіцы,
І каб ад руху станавілася цяплей!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У жыццёвым коле літары, як спіцы - Жанна Аляхновіч