Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жоўтых лісьцяў дажджом

Жоўтых лісьцяў дажджом
Абсыпаецца восень.
Вецер гоніць
Вандроўнікаў-хмараў табун.
Ўсё даўжэй і даўжэй
Сьпіс нязьдзейсьненых мараў,
Усё менш год ад году
Надзеяў маіх…


Верш Жоўтых лісьцяў дажджом - Юрась Півуноў