Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беражы сяброў

Быццам дурні якія, мы забываем,
Сваіх былых сябровак і сяброў,
З якімі дні праводзілі без стомы,
Без клопатаў, якіх вялі дамоў.

Але патрапіўшы, у іншы круг сусвету,
Знаходзім мы і там сабе сяброў,
Каб разысціся з імі зноўку,
Ад злосці, б’е мне ў думкі кроў!

Згубіўшы ў свеце тых, што новыя,
Пра першых пачынаем сумаваць,
Так, беражы, тых хто з табою сёння,
Каб аднаму жыццё не дажываць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Беражы сяброў - Яўген Герасіменка