Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кветка

Ты ведаеш, мама, у гэтым вянку
я кветка, зламаная ў пазванку, –
схіляюся долу
пакорліва.
Повязь усіх і ўсяго –
мы нейтралізуем адно аднаго
і робім бясполымі…
Мама!
Здаецца, тут бачыцца дно,
здаецца, што мы памёрлі даўно
ў гэтым спляценні.
Здаецца,
мяне ў купальскім вянку
спусцілі, зламанай ў пазванку,
уніз па цячэнні.


Верш Кветка - Ярына Дашына