Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На грошы змалку небагаты

На грошы змалку небагаты,
Я на багатай рос зямлі,
Дзе бэз праз вокны лезе ў хаты,
Дзе вішні зноўку расцвілі.

Я з беларускай ціхай вёскі,
З-пад ільняных лясных азёр,
Дзе бор люляе адгалоскі,
Дзе як нідзе п’яніць чабор.

Дзе шчырасць сэрцы з краем поўніць,
Дзе твар лагодны ў светлай поўні
I дзе старэйшы кожны помніць
Вайны страшэнства, быццам сёння.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На грошы змалку небагаты - Янусь Малец