Верш Званы (Беларуская балада. XVI стагоддзе)
– Што, званы, вы захадзілі,
Так трывожна зазванілі?
Хіба можна
Так пужаць
Ноччу соннай
Гараджан?
– Мы пачулі:
Недалёка
Свішчуць кулі –
Чулі клёкат?
To няйначай
Вораг гоніць:
Коні ў звоне…
Скачуць
Коні…
– Што, званы, вы застагналі?
Штосьці, дурні, мы праспалі…
I куды
У цемры йсці?
Дзе нам ворага
Знайсці?
– Вораг вас увёў у зман:
Ён жа тут
Ля нашых ран
I ля пакут…
Вы ідзіце
На наш звон
I убачыце,
Дзе ён.
Нас здымаюць
Са званіц,
Нас кідаюць доле
Ніц –
Мы ў няволі…
– Што замоўклі вы, званы?
Вашы стогны не чутны.
А без вас
Уночы
He, не бачаць
Вочы.
– О, які цяжкі ў нас
Лёс!
Нас вязуць
Праз рэкі слёз
I наўскач
Праз лямант,
I праз плач
Таксама…
Каб маўчалі,
He званілі, –
Языкі нам
Прышчамілі.
А ў гакім палоне,
Як жа мы зазвонім?!
Горад змоўк…
Счарнеў ад дум…
На званіцах
Дрэмле сум…
Калі вывезлі званы –
Значыць,
Здаўся горад без вайны.
Плача…
Ещё вершы:
- Сяўба (Беларуская балада. XX стагоддзе) На папялішчы, на пачарнелым Яна сядзела – жанчына ў белым; На чорнай пляме відна здалёку, Нібы цяпельца ў халодным змроку, […]...
- Будоўля (Беларуская балада. XVII стагоддзе) Што ж, цесляры, невясёлыя – Сякера аж падае з рук? Што апусцілі вы голавы, Сумна глядзіце на зруб? Бёрны усцягвайце […]...
- Залатыя званы, залатыя каштаны Залатыя званы, залатыя каштаны, Цёплы водар завулкаў старых. Залатыя званы з песняй ціхай ды цмянай – Пахкай восені сонечны ўздых. […]...
- Царкоўныя званы Царкоўныя званы Царкоўныя звоняць званы, прыводзяцца ў рух званаром. Як хораша звоняць яны – паэт не апіша пяром! Няцяжка зусім […]...
- Чараты (Балада антаў. V стагоддзе) Як прадаўжаючы раты, Растуць з балота чараты. На чаратах і на губах Трывожнай небяспекі пах. Пачуўшы: “Ворагі ідуць!” – Нырнулі […]...
- Восені званы Восені чырвоныя званы зазванілі сумна і ўрачыста, паляцелі ў подыху зямным карагоды гукаў медналістых. Плаўны звон, меланхалічны звон, сцежка гаем, […]...
- Падатак (Балгарская балада. XVI стагоддзе) Галашэнне бабак, галашэнне матак – Зборня панаехала адбіраць падатак. Па ўсмешцы роднай – ад кожнага плачу, Ад кожнае хаты – […]...
- Адчай (Сербская балада. XIII стагоддзе) Уцякайце ж вы, нашы дзетачкі, А куды ўцякаць – мы не ведаем, Ратавацца як – не навучым вас: Жываглот ідзе […]...
- Званы – б’юць! ЗВАНЫ – Б’ЮЦЬ! Жахалі жудасна стронцыя стрэлы, Плоймы агню – увысь, да нябёс. Толькі нікога на свеце цэлым, Хто змог […]...
- У Гомлі, дзе маўчаць званы У Гомлі, дзе маўчаць званы І дзе дрыгва люд паланіла, Стаіць, нібыта вартавы, Наш ГДУ імя Скарыны. Прырода невуцтва і […]...
- Званы памяці Каля дзядулевае хаты Ёсць агароджаны бугор. На ім, бы вартавы зацяты, Нясе свой зорачка дазор. Гамоніць з ветрам бор сасновы, […]...
- БАЛАДА ВІНЦЭНТА ГАДЛЕЎСКАГА (16.11.1888-24.12.1942) Мінску не спіцца – у ім акупанты-фашысты. Горад патрэбен ім ціхі, як мёртвы, і чысты Ад бальшавіцкай заразы, якая […]...
- БАЛАДА ГЕДЗІМІНА (1275-1341) Нібыта смерць, халодная зіма І ў Вільню аніхочацца вяртацца, Бо ўсё замецена, і ўжо віна няма, І ў замку […]...
- Вось ужо дваццаць першае стагоддзе Вось ужо дваццаць першае стагоддзе… А да чаго мы з вамі дайшлі? Да чаго? Стала штодзенным нам Амаль усе, што […]...
- Беларуская мова Прывітанне, беларуская мова, Колькі хочацца пра цябе сказаць, Не магу я знайсці словы, Якімі можна цябе апісаць. У цябе ёсць […]...
- БАЛАДА ТАМАША ЗАНА (21.12.1796-19.07.1855) Прысніцца Вільня, нібы сонца ўзыдзе, І ты зноў прачынаешся ў слязах Не ад таго, што сумна ці ты ў […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ УЛАШЧЫКА (4.02.1906-14.11.1986) …Ужо з Масквы дамоў не вернешся ніколі, І твой апошні лістапад, нібыта бог, Па горадзе ідзе, нібы па лесе […]...
- Балада пра стайню Сказаў камісар: “Не патрэбен храм, вось-вось камунізм настане. Мы ў храмах наробім складоў і крам, а ў гэтым хай будзе […]...
- БАЛАДА РАМУАЛЬДА ТРАЎГУТА (16.01.1826–5.08.1864) Двухгаловы арол над Айчынаю кружыць І табе зразумела чаго хоча ён. На шляху у чужынцаў крывавыя ружы Зацвітуць, і […]...
- У час бяссоння Ну што напішу я сягоння На гэтым маўклівым лісце?.. …Паціху ўсплывала Пагоня, Імчалі імклівыя коні У чорнай начной глухаце. Імчалі […]...
- БАЛАДА ГЕНРЫКА ДМАХОЎСКАГА (14.10.1810-14.05.1863) Палын… Пажарышчы… Магілы… Груганнё… Але жыве твой край! Ён па сцяжынках слёз Прыйшоў у сэрца, у якім цвіце агнём […]...
- Беларуская хатка БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА* Ў Беларускай хатцы у сталіцы У каторы раз я рад пабыць, – Як у храме, шчыра памаліцца, Каб […]...
- БАЛАДА ІГНАТА БУЙНІЦКАГА (22.08.1861–22.09.1917) Ад роднай вёскі ў Вільню доўгая дарога, Але дарога гэта– быццам бы да Бога, І ты па ёй ідзеш […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ ТРУХАНА (18.08.1947-20.03.1999) На сцэну выйсці і на ёй застацца, Як застаюцца зоры над зямлёй, Каб разам з намі плакаць і смяяцца, […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ ЕРМАЛОВІЧА (29.04.1921-5.03.2000) Ён праз туман, нібыта праз стагоддзі, І праз стагоддзі, нібы праз туман, Ідзе няспешна, як па тонкім лёдзе, Па […]...
- БАЛАДА ЛУКАША КАЛЮГІ (27.09.1909–5.10.1937) Маладыя гады… Залатыя гады… Але час не святы. Арыштанства, суды. І ты вораг народа, і гэты народ Прад табою […]...
- Званы – Марына Влада-Верасень Колокола Марина Влада-Верасень Колокола – Автор неизвестен пераклад на родную мову А сення не прыйшла да мяне зноў! А я […]...
- Мiнула стагоддзе Ясенiна Мiнула стагоддзе Ясенiна Яго святкаваў я адзiн У полi iрляндзкiм асеннiм Далекай зямлi сваёй сын Там рэчка з нянашаю назваю […]...
- Берагі Бераг твой узносіцца абрывам, Бераг мой – нізінны, лугавы. На тваім – табун сонечнагрывы, На маім – духмяны пах травы. […]...
- Балада пра піва Зміцеру Яцкевічу Бурмістр задумліва маўчаў, Войт толькі соп і хмурыў бровы, На тварах райцаў быў адчай, А пісару адняла мову. […]...
- БАЛАДА ТАДЭВУША ЛАДЫ-ЗАБЛОЦКАГА (27.08.1811-жнівень 1847) …Не любяць вальнадумлівых цары. І, каб ты мог памерці без пары, Ты ў Грузіі паслужыш радавым. Над скаламі […]...
- БАЛАДА КАМІЛЫ МАРЦІНКЕВІЧ (каля 1837-пасля 1886) Ты ў высылцы за кінутыя кветкі Паўстанцу на яго апошні шлях Глядзіш на свет з усмешкай вельмі […]...
- Тыя коні не пасьвяцца ў травах мурожных Тыя коні не пасьвяцца ў травах мурожных, Не бяруць хлеб даверліва зь цёплай далоні… Я жыву, адчуваючы жылкаю кожнай, Што […]...
- БАЛАДА РЫГОРА ШЫРМЫ (20.01.1892-23.03.1978) “Песня родная-душа народа”,- Мовіш, і паўторыць словы Бог. Песня светлая– калі свабода, Песня чорная– калі астрог. І спяваеш ты, […]...
- БАЛАДА УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ (15.07.1900-20.03.1976) Дваццаць сем гадоў, як груганоў, Чорна прашумелі праз душу. Словы на паперы, нібы кроў, Бы трава вясной пасля дажджу […]...
- БАЛАДА ЦІШКІ ГАРТНАГА (23.10.1887–11.04.1937) Усё ў былым– і слава, і пашана І ўжо дарогі больш няма назад. Ды выбар ёсць яшчэ– быць расстраляным […]...
- БАЛАДА АРЦЁМА ВЯРЫГІ-ДАРЭЎСКАГА (4.11.1816–1884) “З Беларушчынай не развітаўся. Гэта мой ідэал,”– ты пісаў І праз ночы душою вяртаўся У той край, дзе раса, […]...
- БАЛАДА СЯРГЕЯ ДАРОЖНАГА (25.02.1909-19.07.1943) Беларусь больш не стане крыжам Пры дарозе з Хрыстом распятым. С. Дарожны Палымнее касцёр у турэмным двары- Гэта проза […]...
- Над Полацкам Незаўважна ляціць над Полацкам Невядомы аб’ект паветраны, Не бязьлюднай глухой ваколіцай, А над самым цэнтрам – ў бок Ветрына. І […]...
- БАЛАДА ВІЦЕНЯ (?–каля 1316) Пагоня… Імчыцца пагоня, імчыцца Наперадзе князь на бялюткім кані І меч у яго, быццам бы бліскавіца, І вораг, […]...