Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Асенняе раўнадзенства

Стаю між дрэў, узняўшы галаву,
I цішыня нябёс на мокры твар спадае,
З лістамі жоўтымі планіруе ў траву,
А ў цішы той – нібы журба якая.

Мне шкода дрэў, што вецер абтрасе,
Застудзіць голле, кроны паскудлача…
Расінкі на лістах, травінкі – у pace,
I мне здаецца: ўсё па леце светла плача.

Наперадзе і холад, і імжа.
Як без лісця ўсяму жывому грэцца?!
Там востры, быццам бы лязо нажа,
Як рану, раскрывае сэрца вецер.

А дрэвы весяляцца ў ласцы дзён,
Нібыта восень – не для іх пагроза.
Яснее ясень, залаціцца клён,
I песціцца ў прызімніку бяроза.

Стаю між дрэў. I ўсведамляю я
Сярод асенне-сонечнай залевы:
У дрэў няма журбы. Журба гэта – мая.
А я хачу ўзваліць яе на дрэвы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Асенняе раўнадзенства - Янка Сiпакоў