Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маці

Змярканне лепіць цень да столі.
Малы, цягнуся, каб схапіць
ружовы бохан спелай поўні,
на срэбры пальцы сашчапіць.

Матулін твар усмешкай ззяе
і шчасця шчырая сляза
як долу падае, ўзрастае
дзівоснай кветкай хараства.

І песцяць стомленыя вочы
спакой маленькага сынка.
…Ужо змяніў світанак ночку,
А матчына не спіць рука.


Верш Маці - Янка Лайкоў