Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кропелька неба

Васілёк – гэта кропелька неба
Ў мітуслівым будзённым жыцці.
Дай нам, Божа, нябеснага хлеба.
Каб прыстойна іспыты прайсці.

Над ускрайкам жытнёвага поля
Побач з зернейкам – цуда крася.
Хай на ўсё буде Божая воля,
І паўнеюць душы каласы.

Васілёчкамі свецяцца вочы,
Прыгажэе душа, галасы.
Адыходзім ад злыбеднай ночы,
Ачуняе душа з нематы.

З нематы забыцця Божай волі,
Бо, як сон, праляцелі гады.
Назапасілі вопыт: даволі!
Не жадаем больш крыўды, бяды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кропелька неба - Ядвіга Рай