Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У хвалі восеньскай вады

У хвалі восеньскай вады
Глядзяцца клёны залатыя.
Па розных берагах ракі
Стаім затоена-чужыя.

А сонца – роднае і вецер,
І лес раднейшы з хвіляй кожнай,
І гэтак вабіць бераг твой,
І мне адной туды няможна.


Верш У хвалі восеньскай вады - Вольга Ласаева