Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восеньскім ранкам

У восеньскім ранку
з акварэльна-дажджовым
настроем
схаваліся вершы
за пабудовамі мегаполісу.
Пад палаючым лісцем клёнаў
спяць да вясны
каляровыя казкі.
Цішэй! Не абудзі.
Каб не патрапілі
ў зімовую сцюжу,
не зніклі
пад імклівымі нагамі
жыхароў сталіцы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Восеньскім ранкам - Вольга Бялова