Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кветачкі-сняжынкі

На паляне расцвілі
Кветачкі-сняжынкі.
Не паспеў і снег сысці –
Ззяюць, бы іскрынкі!
Вось пайду я сёння ў лес,
Назбіраю кветак,
Хоць яшчэ не пахне бэз
І далёка лета.


Верш Кветачкі-сняжынкі - Вольга Барысевіч