Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Магніт

Часамі прагну многага. Ці будзе з працы плён? Не разгубіць бы роднага, Знаёмага здавён. Кагосьці слепіць рэчамі Шматпавярховы быт, А я хачу пад Рэчыцу, Дзе так даўно не быў. Даволі жыць на ростанях. Патупаю наўпрост Да разумення простага Туды, дзе сам прарос. Адкіну ўсе абстракцыі З пражытага жыцця, Каб зліцца з сельскай працаю І сэнсам жыць зліцця. Здаюцца недарэчнымі На вуліцах агні. Мяне сяла пад Рэчыцай Прыцягвае магніт.


Верш Магніт - Віктар Стрыжак