Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Людзям

Гэй! Грамада няўдалых фэйсаў!
Зьмяніце мозгу інтэрфэйсы!
Чысьцей зрабіце розум брудны,
Настрой свой выкіньце марудны.

Я-дрэнны сон твайго спакою,
Ужо атручаны крывею.
Я-зло, я-боль, нанізаны на нітку,
Прышыю сэрца на калітку.

І надпіс унізе, што не Данка,
Зрабіў твой плот крывавым морам.
А сьлед мой зажыве на ганку,
Пранізаны дурным спакоем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Людзям - Каця Красавік