Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Грымаса

Вясёлы ліпень.
А не з намі.
Чамусьці колецца капа.
А мы не ведалі,
Не зналі,
Што нам не будзе
Слоў хапаць.

І вось сядзім,
Маўчым напята,
Ужо не здольныя любіць.
А потым словы:
“Ты быў пяты…
І не апошні,
Можа быць…”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Грымаса - Віктар Стрыжак