Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноў вятрыска хвалі

Зноў вятрыска хвалі
Кратае на рацэ,
Мне цыганкі чыталі
Лёс на маёй руцэ.

Я паверыла хвалям:
Ім у вечнасці плыць,
Што цыганкі гадалі,
Спрабавала забыць.

Спраўдзіў лёс хваляванні
І прароцтва цыган.
Я жыву без кахання,
А ўсе клятвы – падман.


Верш Зноў вятрыска хвалі - Вера Буланда