Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МАЯ ПРЫВІЛЕЯ

Ты вечна ў хлусні справядлівы,
Я ж з праўдай сваёй ніякая.
Ты быў, як заўсёды, шчаслівы,
А я, як ніколі, плакала.

Калі ты, разбіўшы надзею,
Не думаў, што ўсё ўжо страчана.
Адмовіць – мая прывілея,
Знарок сябе перайначвала.

Свядома плюю на пачуцці,
Табе даць свабоду здольная…
Вярнуся, як толькі адпусцяць
Мяне, бы птушку бязвольную.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш МАЯ ПРЫВІЛЕЯ - Вера Буланда