Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ляцелі пахавальныя

Ляцелі пахавальныя –
Вайне лісты пахвальныя,
Што так яна стараецца,
Што столькі забіваецца…

Ляцелі над Еўропаю,
Кружыліся над Азіяй –
Лісты, лісты жалобныя
З казённаю аказіяй.

Ляцелі, роспач будзячы,
З вайны – штодзённа – падалі,
Як лісце з кроны будучых
Стагоддзяў неразгаданых.

Стагоддзяў ненароджаных,
Ад свету адгароджаных.

Стагоддзяў з вечнай тайнай,
Стагоддзяў непачатых.
Стагоддзяў, растаптаных
Пятой цяжкіх пячатак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ляцелі пахавальныя - Васіль Зуёнак