Верш Філёсаф і карова
Палаяўся філёсаф
са сваею дзеўкай,
пайшоў напіўся з гора
самробнаю гарэлкай.
I ў спіртОвым духе,
не правячы нагамі
натрапіў на карову.
ВЯЛIКУЮ. З рагаМі.
Карова мірна ела
валошкі і рамонкі.
Філёсаф загарэўся
наліць ёй самагонкі.
Ды “не” – мычыць карова,
матае галавою.
Ну што з табой рабіці?
Не п’еш? і чорт з табою!
I сонца ціха грэла,
і мухі ледзь ззужалі.
Філёсаф і карова
стамлёныя ляжалі.
Яна жавала жуйку,
ён махаў рукамі,
Пра ўсё сваё жыццё
паведаў неўзабаве:
I як шукаў і верыў,
і як кахаў дзяўчыну,
не зачыніўшы дзверы
пакінуў як айчыну,
і як назад вярнуўся,
і зноў шукаў…
Як тут ён апынуўся
паміж пажоўклых траў.
А вечарам дахаты
пагнаў пастух карову.
Грам семсят засталося
у бутэльцы самагону.
Дапіўшы ўсё да дна,
пайшоў дамоў філёсаф…
На першай жа дарозе
папаў ён пад аўтобус…
I плакалі сябры,
і плакалі сяброўкі,
да самай да зары
вялі свае гаворкі.
Але ніхто не ўспомніў
тры вельмі дзіўных слова
заставіў што філёсаф:
“Прабач, мая карова”…