Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кастрычніцкі салют

Грыміць кастрычніцкі салют…
Здаецца – гэта гром Аўроры
Ускалыхнуў здалёк зямлю.
І, ззяючы, спадаюць зоры

Пад гулкі, пераклічны залп,
Каторым салютуюць шчыра
Крутыя верхавіны Альп,
Граніты звонкага Паміра.

Закончан слаўны наш паход.
Цвярдыні ворага – ў руінах,
Стары тэўтонскі шлях на ўсход
Прыгвозджан да пляцоў Берліна.

Бары, як некалі гудуць.
Зноў скібы чорныя пад плугам.
І дробяць гарнякам руду,
шахцёры высякаюць вугаль.

І на стырне гадоў – рука,
Якая наша пакаленне
Вядзе з-пад самых барыкад,
Што ўзняў над цэлым светам Ленін.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кастрычніцкі салют - Валянцін Таўлай