Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноў чэрвень з бэзам развітаўся

Зноў чэрвень з бэзам развітаўся
І гнёзды поўняць галасы.
У думках час, калі кранаўся
Тваёй шчакі, тваёй касы.

Таполі пух ганю ад скроняў
Хачу, як далей зберагчы
Пару – далоні-у-далоні
І мроі ліпеньскай начы.

1998 г.


Верш Зноў чэрвень з бэзам развітаўся - Вацлаў Хадасевіч