Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не думаў, не гадаў, не падлічыў

А. П. Ц.

Не думаў, не гадаў, не падлічыў,
Што будзеш бескарыснаю аддушынай,
Не датыкаючыся той свячы,
Якой у памяці не быць патушанай
Ні этыка – нябачная вавёрачка
Мяне да разважанняў прывяла:
Каб як даўжэй была яшчэ “сябровачкай”,
А свечка – непатушанай была.

25.07.2013 год


Верш Не думаў, не гадаў, не падлічыў - Вацлаў Хадасевіч