Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З Дранько-Майсюка

Там, дзе ўжо ноч, там спяць, альбо крадуцца
Да куртызанак, што таксама спяць,
Укрытыя пялёсткамі настурцый –
І матылькі ў альковы іх ляцяць,
Каб кветкі пацалункаў рассыпаць
На губы палюбоўнікаў, на вочы,
На грудзі – што, як свечкі дзве, гараць
І паляць крыльцы матыльковай ночы…

Пад страсны шэпт спалёных бліскавіц
Сусвет начны ў любоўным ложку тоне…
Так у часы і свечак, і газніц
Было – і засталося пры неоне,
І будзе, я не ведаю, пры чым? –
Таксама, як не ведаю прычын,
Каб не аддаць –
хай з кім заўгодна ў змове! –
Усё, што ёсць – за ноч адну ў алькове…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш З Дранько-Майсюка - Уладзімір Някляеў