Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПРА ТУГУ

Пасею сваю тугу,
Як зерне,
вясною ранней.
У свет ад яе збягу —
Хай словы мае не раніць.

Няхай узрасце травой,
Якую каровам скосяць.
Няхай, як набытак свой,
Яе на рагах і носяць.


Верш ПРА ТУГУ - Уладзімір Марудаў