Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бацькоўскай шчодрасці парог

Бацькоўскай шчодрасці парог
Цяплом у сэрцы адгукнецца.
Радзімы кожная з дарог
З маёю ані размінецца.

І будзе радасным жыццё,
Што не злічыць усмешак ветлых,
І столькі ў сэрцы думак светлых,
Што кожны крок — як адкрыццё.

І зернем дыхае ралля,
І столькі шчасця на прыкмеце,
Што, каб не быў мой край на свеце, —
Яго прыдумала б зямля.


Верш Бацькоўскай шчодрасці парог - Уладзімір Марудаў