Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Палет свінні

Палет свінні

Жарт

Свіння за вескаю бруд рыла.
Нарыла скарб – купіла крылы.
І над зямлею колькі сілы,
Бы непрытомная кружыла.
-Я птушка!- і на балота,
Пазірае без ахвоты.
Цяпер жыве на дрэве,
Спляла гняздо і дрэмле.
Ей тэлефануе статак,
-Дзе знікла ты, што стала
-Зямля за вескаю не рыта,
-Чакае стойла і карыта.
-Нам без цябе сумнотна,
-Мы статкам крочым на балота.
Свиння у адказ – то ж гумар,
-Паблыталі вы нумар.
-Не чула слова я – балота
-У мяне ад вас турботы.
-І не свіння, бярыце шырай-
-Я птушка! Палячу у вырай.
-Я вас за гэткую абразу,
-За краты – усіх разам.
И так ужо завіравала,
Зламала крылы і…упала.
Пішчала з болю доуга, гадка,
Прымаушы спачуванні статка.

Той хто пазнау сябе, мяне няхай не судзиць,
Бо да сканання лыч свіны у брудзе будзе

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Палет свінні - Уладзімір Гайдук
 »