Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Учора мой сусед павесіўся

Учора мой сусед павесіўся
I сёння, дзе б я не ступіў,
Крычалі усе дрэвы ў лесе мне
Што ён зрабіў, што ён зрабіў

Ляталі птушкі устрывожана
Крылом кранаючы зямлю
З магілы свежаўпрыгожанай
Мне чулісь словы – я люблю

Люблю жыцце, якога зрокся я
Якое быццам не любіў
Жаўрук з нябес ізноў галёкнуўся –
Што ён зрабіў, што ён зрабіў

Што ён зрабіў – крычалі кветачкі
Што на магілцы той ляжаць
Што ён зрабіў – маўчалі дзетачкі
Бо ўжо не здолелі крычаць

Што ён зрабіў – назад не вернецца,
Не знойдзе тое, што згубіў
I ўсё шапоча ў полі дрэўца мне
Што ён зрабіў, што ён зрабіў…


Верш Учора мой сусед павесіўся - Уладзімер Гардзейка
«