Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прайшло столькі часу

Прайшло столькі часу – я бачу:
Колькі страціла я людзей.
Але я, але я не заплачу.
Не для гэтага сённяшні дзень.
Успаміны катуюць часцей усё,
Раны на сэрцы дрыжжаць.
Раней неяк было прасцей усё.
Зараз: памерці – ня ўстаць.
Даўно ты кахаеш другую,
Ды яна кахае цябе.
А я іншага ў вусны цалую…
Хай жа пропадам усё прападзе!
Справядліва мне быць адною,
Справядліва ня жыць як ўсе.
Колькі я ўчыніла болю,
За свабодаю йшла па крысе.
Мяне не чакаюць нябёсы:
У іх справаў сваіх хапае.
Я іду пад нахіліным лёсам.
Толькі вецер мяне трымае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прайшло столькі часу - Тутэйшая