Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вазьму аловак і паперу

Вазьму аловак і паперу,
Пачну пачуцці рыфмаваць.
Усё збалелае даверу
Лісту, не здольнаму змяняць.

Няхай у словах застанецца.
Мо апасля, праз шмат гадоў,
Хто-небудзь сэрцам адгукнецца
На ўсё, што знойдзе між радкоў.

Мо, прачытаўшы тыя перлы,
Успомніць нехта і мяне
І ўсё святло душы няўмерлай
Жывымі гукамі пралье…

22.05.2010


Верш Вазьму аловак і паперу - Таццяна Дзям'янава