Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каб было ў цябе шчасця багата

Каб было ў цябе шчасця багата
І не скрыбліся кошкі ў душы,
Карані свае – маці і тату –
Нібы вока сваё, беражы.

Атуляй іх любоўю, пяшчотай,
Аблягчай ім штодзённа жыццё,
І шануй іх, і памятай, што ты
Абавязаны родным за ўсё.

За тваё ў гэтым свеце з’яўленне,
Немаўляцтва, дзяцінства без хмар,
За юнацтва, пару станаўлення…
О, няспыннасць бацькоўскіх ахвяр!

За ўтрыманне жыццёвага ладу –
Каб дзіцяці жылося лягчэй,
За падтрымку ва ўсім, і парады,
І надзейнасць іх рук і плячэй.

Кім без іх, дарагіх, мы былі бы?
Без бацькоў, мабыдзь, свет бы зачах.
Нібы хлеба надзённага скібы
Іх усмешкі і сонца ў вачах.

Як сцвярджаюць і Богі, і людзі, –
Шанаваннем бацькоў ахіні –
І цябе на зямлі добра будзе,
І твае да падоўжацца дні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Каб было ў цябе шчасця багата - Таццяна Дзям'янава